Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УСЯСЬВЕТНЫ БАНК ПАДТРЫМАЕ САМАРЭАБІЛІТАЦЫЮ ЧАРНОБЫЛЬСКІХ РАЁНАЎ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Паводле кіраўніка місіі Ўсясьветнага банку Джэсыкі Мот, супрацоўніцтва з чарнобыльскімі раёнамі разьлічанае на працяглы час. Ягоным вынікам павінна стаць падвышэньне жыцьцёвага ўзроўню людзей на забруджаных тэрыторыях.

Аднак місія не бярэцца прапаноўваць загадзя вызначаныя праекты разьвіцьця вытворчасьці, стварэньня прадпрыемстваў. Людзям будзе прапанаваны шэраг варыянтаў на аснове іх пажаданьняў. Яны павінны разьвіваць прадпрымальніцкую дзейнасьць, выпускаць бясьпечную прадукцыю, якая будзе карыстаецца даверам саміх вытворцаў і патэнцыйных пакупнікоў. Разам з тым, трэба падвышаць ўзровень інфармаваньня насельніцтва, каб людзі своечасова атрымлівалі інфармацыю пра ўзровень забруджаньня грыбоў, ягад, прадукцыі з уласных падворкаў. Толькі пасьля стварэньня канкрэтных праектаў, іх экспэртызы можа ісьці гаворка пра нейкую пазыку сродкаў на іх ажыцьцяўленьне.

Падобным чынам падтрымліваліся пры дапамозе МАГАТЭ праекты вырошчваньня і перапрацоўкі рапсу на алей у Мазырскім раёне, разьвіцьцё самазанятасьці ў Сьвяцілавічах Веткаўскага раёну.

Спн. Мот перакананая, што ў сувязі з ажыцьцяўленьнем праектаў з удзелам Усясьветнага банку беларускім уладам прыйдзецца пайсьці на радыкальныя крокі:

(Мот: ) “Усясьветная практыка паказвае, што часьцей за ўсё рашэньні прымаюцца “зьверху”, на найвышэйшым урадавым узроўні, а потым ужо выконваюцца непасрэдна на месцах. Аднак калі на месцах людзі самі вызначаюць, што рабіць, гэта дае больш важкія вынікі. “Зьверху” павінен падказвацца толькі парадак ажыцьцяўленьня вызначанай дзейнасьці. Гэта патрабуе значных зьменаў у сыстэме кіраваньня”.
XS
SM
MD
LG