Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯРЖАЎНЫМ УСТАНОВАМ Ў ВОРШЫ ЗАБАРОНЕНА ВЫПІСВАЦЬ НЕДЗЯРЖАЎНЫ “ВІЦЕБСКІ КУР’ЕР”


Браніслава Станкевіч, Ворша

Недзяржаўны друк трапіў пад забарону пасьля сакавіцкага візыту ў Воршу міністра культуры Леаніда Гулякі: пабачыўшы ў гарадзкой бібліятэцы падшыўкі “БДГ” ды “Народнай волі”, міністар заявіў, што “шкодным апазыцыйным выданьням няма чаго рабіць у культурным цэнтры”. Таму падшыўкі гэтых газэтаў, а заадно й абласной недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур’ер” былі тэрмінова ліквідаваныя зь бібліятэчных фондаў, і ў часе цяперашняе падпісное кампаніі падпісвацца на іх строга забаронена.

Як высьветліў мясцовы карэспандэнт “Віцебскага кур’ера” Юры Копцік, загад не выпісваць “Віцебскі кур'ер” атрымалі ўсе аршанскія дзяржаўныя установы.
XS
SM
MD
LG