Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ РЭДАКТАРА “ВЕЧЕРНЕГО СТОЛИНА” БУДУЦЬ ВЕСЬЦІ СЬЛЕДЧЫЯ ЗЬ БЕРАСЬЦЯ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Аляксандар Ігнацюк паведаміў сёньня, што станоўча ўспрымае гэты факт. Паводле ягоных словаў, праваахоўчыя органы ў Століне цалкам залежныя ад мясцовай выканаўчай улады, якая была ініцыятарам завядзеньня крымінальнае справы.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць рэдактара незалежнай газэты распачатая паводле пастановы пракурора Столінскага раёну. Аляксандар Iгнацюк абвінавачваецца “ў зьнявазе прадстаўніка ўлады”. Нагодаю для крымінальнай справы сталася скарга ў пракуратуру старшыні Столінскага раённага выканкаму Ўладзімера Пашкевіча, які палічыў сябе зьняважаным некаторымі публікацыямі ў газэце “Вечерний Столин”.

Варта дадаць, што сёлета ў сакавіку міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны падпісаў загад аб прыпыненьні выхаду гэтай газэты тэрмінам на тры месяцы. Зараз гэткія ж захады прынятая і ў дачыненьні да “Белорусской деловой газеты”.
XS
SM
MD
LG