Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ ГАРСАВЕТ КАНСТАТАВАЎ НЕПАЗЬБЕЖНАСЬЦЬ НАСТУПУ БЕСПРАЦОЎЯ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Дэпутаты заадно даведаліся, што кірункі працы Цэнтру занятасьці не мяняліся ўжо колькі гадоў запар. І таму, да прыкладу, у рэклямнай газэце “Из рук в руки” штотыдзень прапануюць свае прафэсійныя паслугі больш як 200 беспрацоўных кіроўцаў ды амаль 200 беспрацоўных гандляроў, тады як Цэнтар занятасьці мяркуе падрыхтаваць сёлета яшчэ 300 такіх самых адмыслоўцаў.

У якасьці альтэрнатыўных формаў працаўладкаваньня дэпутаты прапанавалі службе занятасьці накіроўваць віцяблянаў на сельскагаспадарчыя працы ў Крым ды ў замежныя гарады-пабрацімы. Аднак на сёньняшні дзень падобныя пляны нерэальныя. Таму дэпутатам давялося канстатаваць далейшы рост беспрацоўя ды непазьбежнасьць масавых скарачэньняў. Перадусім на такіх прадпрыемствах, як тэлезавод “Віцязь” ды акцыянэрнае таварыства “КІМ”.
XS
SM
MD
LG