Каб зашкліць цяпліцы наноў, усе працаўнікі “Цяплічнага” працуюць у надзвычайным рэжыме: звыштэрмінова ды абавязкова ў будаўнічых касках, бо пабітае шкло валіцца проста на галовы. Перашкаджае працы й бесьперапынны дождж, бо шкло трэба замацоўваць адмысловым клеем, які з-за вільгаці “не бярэцца”.
Тэхналягічны працэс вырошчваньня гародніны ў “Цяплічным” ужо незваротна парушаны, і пакуль дахі ня будуць перакрытыя, кожны новы дзень будзе несьці гаспадарцы новыя выдаткі.