Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАВЯЛІ КРЫМIНАЛЬНУЮ СПРАВУ НА ЗАСНАВАЛЬНIКА I РЭДАКТАРА ГАЗЭТЫ “ВЕЧЕРНИЙ СТОЛИН”


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

У размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Аляксандар Iгнацюк распавёў, што даведаўся пра ўзбуджэньне крымiнальнай справы сёньня пасьля тэлефоннай размовы з супрацоўнiкамi мясцовай мiлiцыi. Яны паведамiлi, што гэтая справа распачатая паводле заявы старшынi Столiнскага райвыканкаму Ўладзiмера Пашкевiча, якi лiчыць, што рэдактар газэты абразiў яго ў адным са сваiх артыкулаў.

У пастанове пракурора Столiнскага раёну, якое тычыцца гэтай крымiнальнай справы, гаворыцца, што Аляксандар Iгнацюк сваiмi журналiсцкiмi публiкацыямi “перашкаджаў” кiраўнiку раённай вэртыкалi выконваць свае службовыя абавязкi.

Варта нагадаць, што падчас сёлетнiх выбараў у мясцовыя саветы столiнскiя ўлады дамаглiся, каб Мiнiстэрства iнфармыцыi Беларусi на тры месяцы прыпынiла выданьне “Вечернего Столина”. Пазьней на такi ж тэрмiн было прыпыненае выданьне яшчэ адной мясцовай газэты – “Правiнцыялка”, заснавальнiкам i рэдактарам якой таксама ёсьць Аляксандар Iгнацюк.
XS
SM
MD
LG