Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬШЧЫНА ТРЫМАЕ АБАРОНУ АД ВІРУСУ АТЫПОВАЙ ПНЭЎМАНІІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Асабліва ўстрывожыліся санітарныя службы рэгіёну пасьля вяртаньня ў Гомель з заражаных правінцыяў Кітаю студэнткі й прафэсара аднаго зь мясцовых унівэрсытэтаў. Студэнтка праходзіла двухгадовую стажыроўку, а прафэсар быў у Ганконгу ў камандзіроўцы. Дзесяцідзённы карантын ня выявіў у іх атыповай пнэўманіі.

На мэдычны кантроль паставілі й 130 студэнтаў з Кітаю, якія навучаюцца ва ўнівэрсытэце транспарту і ўнівэрсытэце імя Францішка Скарыны.

Адмыслоўцы санслужбы сустрэліся і з прадстаўнікамі турыстычных фірмаў і прапанавалі ім адкласці турыстычныя паездкі ў краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Карантынныя меры ўвялі на памежных тэрыторыях і на транспарце. Распавядае загадчыца аддзелу асабліва небясьпечных інфэкцыяў абласнога Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Тацяна Навуменка:

(Навуменка: ) “На тэрыторыі вобласьці ёсьць тры санітарна-карантынныя пункты. Створаныя яны на лётнішчы, на мытным пераходзе “Новая Гута”, і ведамасны карантынны пункт – на чыгунцы. Узмацнілі кантроль за пасажырамі, што прыяжджаюць з заражаных правінцыяў азіяцкіх краінаў. Падрыхтаваныя да кантролю бортправадніцы і праваднікі цягнікоў. Усе яны маюць сыгнальныя карткі й памяткі. Яны знаёмыя з клінікай атыповай пнэўманіі і мэтадамі прафіляктыкі ў выпадку выяўленьня”.
XS
SM
MD
LG