Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАРОБКІ ВІЦЕБСКІХ СУПРАЦОЎНІКАЎ ДАІ ПОЙДУЦЬ НА ФАРБУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Але на гэтыя грошы можна выканаць толькі частку меркаванага добраўпарадкаваньня праезнай часткі. Каб выканаць усё належнае, паводле падлікаў адмыслоўцаў, спатрэбіцца ня менш як 150 мільёнаў рублёў.

Камунальныя службы гораду ня маюць фінансавае магчымасьці надаць вуліцам належны выгляд, і таму Віцебскі аблвыканкам прыняў нетрадыцыйнае рашэньне – спагнаць грошы з ДАІ, мабыць, як са структуры, самым непасрэдным чынам датычнай парадку на дарогах.
XS
SM
MD
LG