Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІ АБЛСУД ПАЧАЎ РАЗГЛЯД СПРАВЫ НАКОНТ ЛІКВІДАЦЫІ БАРАНАВІЦКАГА ГРАМАДЗКАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “ВАРУТА”


Алесь Горбач, Баранавічы

Упраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму паставіла ў віну грамадзкаму аб’яднаньню Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Варута” згадку ў інфармацыйным бюлетэні пра незарэгістраваную арганізацыю ды выкарыстаньне незарэгістраванага лягатыпу. Асноўныя ж прэтэнзіі зводзіліся да таго, што на пячатцы “Варуты” напісана не “грамадзкае аб’яднаньне”, як паводле статуту, але “грамадзкая арганізацыя”.

Адказчыкі, прадстаўнікі Агенцтва “Варута” сьцьвярджалі сёньня падчас судовага паседжаньня, што словы “аб’яднаньне” і “арганізацыя” зьяўляюцца сынонімамі і нават у Грамадзянскім кодэксе ўжываюцца разам. Нават паводле Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў, па сьцьверджаньні старшыні рады “Варуты” Ігара Тышкевіча, ягоная структура завецца менавіта “грамадзкая арганізацыя”.

Таму спадар Тышкевіч заявіў хадайніцтва аб запыце ва Ўправу Адзінага дзяржаўнага рэгістру Міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Дзьмітрук хадайніцтва задаволіў і перанес разгляд справы на няпэўны час.
XS
SM
MD
LG