Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СА СТАРШЫНI БЯРОЗАЎСКАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМICII CПАГНАЛІ ШТРАФ ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ВЫБАРЧАГА ЗАКАНАДАЎСТВА


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Старшыня Бярозаўскага выбаркаму была прыцягнутая да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi паводле пастановы мясцовай пракуратуры. Гэтая ўстанова адрэагавала на скаргi жыхароў Белаазёрску, якiя паведамiлi пра факты парушэньня выбарчага заканадаўства на адной з акругаў, дзе безальтэрнатыўна балятаваўся прадстаўнiк мясцовай вэртыкалi Мiхаiл Дзячэк. Адразу пасьля выбараў было абвешчана, што ён не набраў неабходнай колькасьцi галасоў. Аднак паводле загаду раённай выбарчай камiсii бюлетэнi пералiчылi зноў, i спадара Дзячэка прызналi дэпутатам.

Пракуратура Бярозаўскага раёну знайшла шматлiкiя парушэньнi закону падчас пералiку галасоў i накiравала справу ў суд. У вынiку старшыня мясцовага выбаркаму Нiна Мядзьведзь аштрафаваная на сем базавых велiчыняў, што складае 93 тысячы 700 рублёў. Акрамя яе штраф на 66 тысячаў 100 рублёў прыйдзецца сплацiць двум сябрам участковай камiсii.
XS
SM
MD
LG