Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІКАЎ АРШАНСКІХ ДОМАКІРАЎНІЦТВАЎ ПАЗБАВІЛІ ПРЭМІЯЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць

Тым часам аршанскія прадпрыемствы на 80% не працуюць, і далёка ня кожны аршанец мае магчымасьць заплаціць за кватэру своечасова. Прыкладна 850 сем’яў ня плоцяць за кватэру паўгоду й болей, і запазычанасьць некаторых кватэранаймальнікаў дасягла ўжо 500 тысячаў беларускіх рублёў. Сплаціць такія сумы адначасова амаль неверагодна, тым болей што большасьць “злосных неплацельшчыкаў” – гэта аршанскія пэнсіянэры (каля 150 сем’яў) ды беспрацоўныя. Праўда, з тых, хто атрымлівае грашовую дапамогу ў цэнтры занятасьці, штомесяц вылічваюць за кватэру 20% ад гэтае сумы – ад чатырох да сямі тысяч рублёў. Праблемы гэта не вырашае, як незразумела й тое, якім чынам супрацоўнікі ЖЭУ мусяць паспрыяць своечасовай аплаце за кватэры на сваім участку.
XS
SM
MD
LG