Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕСТ ІНСТЫТУТУ РАДЫЯЦЫЙНАЕ МЭДЫЦЫНЫ Ў ВІЦЕБСКУ БУДЗЕ КЛІНІКА ТУТЭЙШАГА МЭДУНІВЭРСЫТЭТУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Усім хворым, хто стаяў на ўліку ў НДІ радыяцыйнае мэдыцыны, паабяцаная дапамога ў новай клініцы, тым часам як усе былыя ягоныя супрацоўнікі былі вымушаныя або пераехаць у Гомель, каб знайсьці сабе працу ў падобнай установе або пагадзіцца на перакваліфікацыю.

Зусім новы, пабудаваны ўсяго 3 гады таму пяціпавярховы сучасны будынак перададзены Віцебскаму мэдунівэрсытэту, якім кіруе рэктар Аляксандар Касінец – былая давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі. Паводле ягоных словаў, у новай клініцы будзе адчынены дзённы стацыянар ды паліклініка, а прымаць пацыентаў будуць выкладчыкі – прафэсары ды дацэнты ВДМУ. Таксама тут будуць апрабоўвацца й новыя лекавыя тэхналёгіі, бо ўнівэрсытэцкая клініка ў Віцебску станецца першай мэдычнай установай падобнага кшталту на Беларусі.
XS
SM
MD
LG