У сакавіку рашэньнем гаспадарчага суду ў тэлестудыі былі канфіскаваныя 28 адзінак абсталяваньня. Адбылося гэты з ініцытывы Камітэту дзяржаўнага кантролю на падставе адсутнасьці гігіенічнай рэгістрацыі тэхнікі.
Аднак тэлеканал з дапамогай гарантыйных лістоў выканаўчай улады працягваў карыстацца апаратурай, і яго кіраўніцтва атрымала згоду на выкуп у дзяржавы канфіскаваных тэлекамэраў і мантажных сталоў.
Тым ня менш, сёньня Камітэт дзяржкантролю паведаміў кіраўніцтву недзяржаўнага тэлеканалу, што тэхніка, паводле загаду зь Менску, адпраўляецца ў сталіцу.
Такім чынам, на адзіным недзяржаўным тэлеканале ў Магілёве спыняецца вытворчасьць інфармацыйных праграмаў, бо ўжо заўтра са студыі зьвязуць тэхніку, на якой яны рабіліся.