Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЛЬШЫНЯ ДРОБНЫХ ГАНДЛЯРОЎ ГОМЕЛЯ ПАДТРЫМАЛА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНУЮ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Падтрымалі агульнанацыянальную акцыю пратэсту прадпрымальнікі Светлагорску і Мазыра. Характэрна, што да страйку гандляроў рынкаў у рэгіёне далучыліся кіроўцы маршрутных таксі.

Страйкоўцы выступаюць перш за ўсё за скасаваньне дэкрэтаў №3 і 4. Адначасова мясцовыя прадпрымальнікі патрабуюць ад абласнога савету скасаваньня ўведзеных пры канцы лютага павышаных ставак адзінага падатку літаральна на ўсе віды тавараў, што прадаюцца на рынку. Памер ставак узрос ад 27% да 75%.

Кіроўцы маршрутак, апроч змяншэньня ставак адзінага падатку, патрабуюць яшчэ і скасаваньня штодзённага тэхнічнага і наркалягічнага кантролю. Такія новаўвядзеньні, ініцыяваныя Міністэрствам транспарту, вымагаюць штомесячна дадатковых выдаткаў памерам 30 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG