Усяго ў Віцебску страйкавалі каля 80% прыватных прадпрымальнікаў. Значная частка зь іх ёсьць сябрамі тутэйшага новастворанага прафсаюзу “Пэрспэктыва”, зарэгістраванага 17 сакавіка гэтага году. Сёньня, дарэчы, выйшаў першы нумар інфармацыйнага бюлетэня, выдадзенага сябрамі гэтай суполкі. Ён мае назву “Солидарность” ды прысьвечаны сёньняшняму страйку – ягоным прычынам ды мэтам. А некалькі актывістаў віцебскага прадпрымальніцкага прафсаюзу скіраваліся сёньня ў Менск, каб разам са сваімі аднадумцамі чакаць вынікаў разгляду парлямэнтам сумна вядомага дэкрэту №4.
У ВІЦЕБСКУ СТРАЙКАВАЛІ СЯБРЫ НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА ПРАФСАЮЗУ “ПЭРСПЭКТЫВА”