Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРОЎ ВІЦЕБШЧЫНЫ СУДЗЯЦЬ ЗА НЯЎПЛАТУ ПАДАТКАЎ НА ДОБРАЎПАРАДКАВАНЬНЕ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Беспрэцэдэнтны ў гэтым сэнсе выпадак адбыўся ў Шаркоўшчыне: паводле пастановы раённага суду судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць жыхаркі райцэнтру Ганны Рымдзёнак. Колькі гадоў запар яна была вызваленая ад уплаты падатку з прычыны цяжкага матэрыяльнага стану ейнае сям’і, аднак сёлета ўлады абавязалі спадарыню Ганну выплаціць падатак, ды яшчэ за 3 папярэднія гады. Жанчына ня здолела выплаціць 24 тысячы беларускіх рублёў са свайго пяцідзесяцітысячнага заробку школьнай прыбіральшчыцы, і ў выніку яна была прызананая парушальніцай закону.

Пра тое, што палажэньне пра мясцовы падатак на добраўпарадкаваньне мае сілу закону, заявіў і загадчык фінансавага аддзелу Расонскага райвыканкаму Валеры Голубеў. Жыхары Расонаў, таксама занепакоеныя выклікамі ў суд, зьвярнуліся па тлумачэньне пазыцыі ўладаў у раённую ды абласныя газэты. З адказу спадара Голубева выразна відаць, чаму чыноўнікі мкнуцца паменшыць колькасьць вызваленых ад падатку ды сабраць як мага болей грошай: аказваецца, далёка ня ўсе сродкі, сабраныя шляхам такога падаткаабкладаньня, ідуць на добраўпарадкаваньне райцэнтраў – значная іхная частка выдаткоўваецца на “ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы ды пагашэньне выдаткаў бюджэтных устаноў”, у тым ліку й саміх райвыканкамаў.
XS
SM
MD
LG