Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ПРЫЧЫНЫ ДРЭННАГА АЦЯПЛЕНЬНЯ ЖЫХАРЫ ГАРАДКУ АДМАЎЛЯЮЦЦА ВАДЗІЦЬ ДЗЯЦЕЙ Ў ДЗІЦЯЧЫ САДОК


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Адпраўлены сёньня ліст ёсьць ужо другім за гэты год зваротам у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі з нагоды аднае й тае самае праблемы – дрэннага ацяпленьня жылых шматпавярховікаў ды блізкага дзіцячага садка. Мінулым разам адказу ад Аляксандра Лукашэнкі жыхары Гарадка так і не дачакаліся, бо іхны ліст быў перанакіраваны ў Віцебскую абласную адміністрацыю. Аднак далей абяцаньняў “разабрацца” справа з ацяпленьнем ня зрушылася.

На некалькі дзён зьмяніў сытуацыю хіба візыт здымачнае групы АНТ, пасьля рэпартажу якой ацяпленьне было крыху наладзілася. Але ад пачатку гэтага тыдня батарэі ў кватэрах ня грэюць увогуле, і аўтары ліста зноў патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі адказу на пытаньне: чаму яны мусяць плаціць за камунальныя паслугі, якімі немагчыма карыстацца?
XS
SM
MD
LG