Апроч працытаванага артыкулу №21 Канстытуцыі ва ўлётках быў пададзены тэлефон жыльлёва-камунальнага аддзелу гарвыканкаму, на які віцяблянам было парэкамэндавана выказваць свае прэтэнзіі.
Першыя тэлефонныя званкі ў гарвыканкам, адрасаваныя загадчыцы аддзелу спадарыні Цецеравай – дарэчы, нядаўна абранай і ў Віцебскі гарадзкі савет – прагучалі ўжо а 9-й раніцы. Жыхары гораду скардзіліся на перабоі з гарачай вадой, на нявывезенае з двароў сьмецьце, на дрэнныя дарогі… А ўжо а 10-й раніцы некаторыя віцебскія дворнікі атрымалі загад зьнішчаць “зуброўскія” ўлёткі, бо, як ім патлумачылі, “недасьведчаныя грамадзяне замінаюць працы гарвыканкаму”.