Гэтым разам крычаўскія раённыя ўлады нават не прарэагавалі на ліст Міністэрства інфармацыі, паводле якога газэта можа зарэгістравацца па хатняй адрэсе ейнага заснавальніка, прадпрымальніка Сяргея Няроўнага.
У адказе на імя спадара Няроўнага чыноўнікі тлумачаць, што ліст зь Міністэрства інфармацыі яны ўспрымаюць толькі як рэкамэндацыю і таму могуць самастойна прымаць рашэньні. Заснавальнікі "Вольнага гораду" гавораць, што ўспрымаюць адказ крычаўскіх чыноўнікаў як ігнараваньне патрабаваньняў вышэйшых органаў улады і таму са спасылкай на ліст міністэрства будуць абскарджваць рашэньне райвыканкаму ў абласным гаспадарчым судзе.