Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ СТАРШЫНЯ БЕРАСЬЦЕЙСКАГА ГАРСАВЕТУ АСУДЖАНЫ НА ПЯЦЬ ГАДОЎ ПАЗБАЎЛЕНЬНЯ ВОЛI


Алег Супрунюк, Берасьце

Крымiнальная справа на Аляксандра Максiменку была распачатая яшчэ сем месяцаў таму. Пракуратура Берасьцейскай вобласьцi высунула супраць яго абвiнавачаньнi ў махлярстве. Паводле зьвестак сьледзтва, cама меней у трох выпадках спадар Максiменка пад вялiкi адсотак пазычыў у некаторых грамадзянаў буйную суму грошай — агулам больш за 16 тысяч амэрыканскiх даляраў. Акрамя таго, чыноўнiк абяцаў вырашыць пытаньне з набыцьцём кватэры ў абласным цэнтры. Калi абяцаньнi не былi выкананыя, ахвяры махляра зьвярнулiся ў праваахоўчыя органы.

Адразу пасьля ўзбуджэньня крымiнальнай справы Аляксандра Максiменку зьнялi з пасады старшынi Берасьцейскага гарсавету, але ён заставаўся шараговым дэпутатам. Варта заўважыць, што яшчэ да абраньня ў гарсавет Максiменка доўгi час працаваў намесьнiкам кiраўнiка адмiнiстрацыi Маскоўскага раёну Берасьця i адказваў за жыльлёвыя пытаньнi. Пасьля заканчэньня сьледзтва пракуратура санкцыянавала арышт чыноўнiка.

Сёньня ў судзе Ленiнскага раёну Берасьця быў абвешчаны прысуд вядомаму ў горадзе чыноўнiку. Нягледзячы на заўвагi адвакатаў, што Аляксандар Максiменка часткова кампэнсаваў страты пацярпелым грамадзянам, ён асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волi. Гэта мiнiмальнае пакараньне, якое прадуглежвае Крымiнальны кодэкс Беларусi за махлярства ў асаблiва буйных памерах.
XS
SM
MD
LG