Паводле папярэдніх падлікаў, віцебскімі кліентамі кампаніі “Мабільныя Тэлесыстэмы” сёньня сталіся каля 20 чалавек. Мэнэджэры па продажах лічаць, што ў наступныя некалькі дзён колькасьць кліентаў яшчэ будзе расьці, а потым усталюецца адносная “стабільнасьць” – як, да прыкладу, у віцебскіх гандлёвых кропках “VELСOM”у, дзе штодня падлучаюцца ўсяго 7-8 чалавек. Гэта вельмі няшмат у параўнаньні зь іншымі гарадамі Беларусі, асабліва ў параўнаньні з Менскам. Аднак і заробкі на Віцебшчыне на 10% ніжэйшыя ў параўнаньні зь сярэднім заробкам па ўсёй краіне.
КАМПАНІЯ “МАБІЛЬНЫЯ ТЭЛЕСЫСТЭМЫ” Ў ВІЦЕБСКУ