Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯРЖКАНТРОЛЬ ПРАЗ СУД СПРАБУЕ КАНФІСКАВАЦЬ У НЕДЗЯРЖАЎНАЙ ТЭЛЕСТУДЫІ “МАГІЛЁЎ-2” УСЮ ТЭХНІКУ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Магілёўскі дзяржкантроль праводзіць праверкі выкананьня закону аб абавязковай сэртыфікацыі, і пачаў менавіта зь недзяржаўнай тэлестудыі. 90% абсталяваньня “Магілёў-2” было набыта да прыняцьця закону, тэхніка набывалася з розных каналаў, у тым ліку і з дапамогай Фонду Сораса.

Сэртыфікатаў на абсталяваньне студыя ня мела, і дзяржкантроль перадаў матэрыялы праверкі ў суд.

Яшчэ да судовага разгляду кіраўніцтва “Магілёў-2” атрымала ўсе неабходныя сэртыфікаты, аднак дзяржкантроль настойвае на канфіскацыі. Паводле кантралёраў, дакумэнты не былі прад’яўленыя на момант праверкі і гэта ёсьць парушэньнем закону.

Судзьдзя сёньня вырашыла ў 10-дзённы тэрмін запрасіць ня толькі абласнога санітарнага лекара, які даваў сэртыфікаты, але і прадстаўніка рэспубліканскай структуры. Разгляд справы будзе працягнуты.
XS
SM
MD
LG