Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕЖНЫЯ СТУДЭНТЫ ГАРАДЗЕНСКАГА МЭДУНІВЭРСЫТЭТУ ЛІЧАЦЬ, ШТО ІХ ПЕРАСЬЛЕДУЕ МІЛІЦЫЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(Маджтаба: ) “Практычна ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ня хоча слухаць тое, як было. Яны слухаюць сваіх. І самае горшае, што вераць іхным словам. А нас у міліцыі ніхто ня хоча слухаць”.

Замежнікі наракаюць, што міліцыянты могуць спыніць іх бяз дай прычыны, забраць дакумэнты, аштрафаваць па максымуму. “Неабароненасьць перад затрыманьнямі, пагрозамі і пакараньнямі зьяўляецца нашым штодзённым станам”, — пішуць яны. Яны просяць замяніць супрацоўніцу пашпартна-візавай службы Валянціну Шуляк, якая кантралюе замежных студэнтаў. Аднак генэрал Белашэўскі паставіўся да заявы зь недаверам.

(Маджтаба: ) “Ва ўсіх гэтых студэнтаў былі праблемы з гэтай супрацоўніцай. Але, як лічыць таварыш начальнік, яны проста так могуць падпісаць — адзін дзеля аднаго”.

Адзінае — генэрал Белашэўскі паабяцаў правесьці праверку паводле заявы замежных студэнтаў. Праўда, вялікай надзеі на справядлівае разьбіральніцтва замежнікі ня маюць.

Ардынатара Мешкані Маджтаба летась пасадзілі на 7 сутак. Хаця ён не лічыў і ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым. Яго абвінавацілі ў хуліганстве ў памяшканьні межраённай пашпартна-візавай службы. Калі міліцыя правядзе фармальную праверку, тады давядзецца зьвяртацца, каб абараніць свае правы, у пракуратуру краіны і ў сваю амбасаду, — гаворыць ён. Мешкані Маджтаба — грамадзянін Ісламскай Рэспублікі Іран.
XS
SM
MD
LG