Амаль чатыры гады ў Берасьцi iснуюць пратэстанцкiя суполкi “Новае пакаленьне” i “Слова веры”. Шматлiкiя спробы зарэгiстраваць гэтыя суполкi ў дзяржаўных установах не далi плёну. Апошнiм часам чыноўнiкi раiлi дачакацца прыняцьця новага закону, якi тычыцца веравызнаньня. Але пасьля таго, як гэты закон урэшце быў прыняты, абедзьве суполкi атрымалi адмоўны адказ наконт сваёй рэгiстрацыi.
Вялiкiя цяжкасьцi напаткалi й iншыя пратэстанцкiя суполкi, што ўжо прайшлi адпаведную рэгiстрацыю. Як паведамiў Яўген Сяргееня, пастар суполкi хрысьцiянаў веры эвангельскай “Мiласьць Хрыста”, улады не даюць дазволу на атрыманьне зямельнага ўчастку, дзе плянуецца пабудаваць новую пратэстанцкую царкву. Зварот у пракуратуру Берасьцейскай вобласьцi пераканаў пастара Сяргееню ў тым, што дзяржаўныя ўстановы праводзяць узгодненую палiтыку ў справе разьвiцьця пратэстанцтва ў рэгiёне. Пракуратура не знайшла падставаў для адмены рашэньня мясцовых уладаў.
На пытаньне, наколькi зьмянiлася стаўленьне чыноўнiкаў да прадстаўнiкоў пратэстанцкiх канфэсiяў пасьля прыняцьця новага закону, спадар Сяргееня адказаў:
(Сяргееня: ) “Так, зьмянiлася — i стала больш жорстскiм. Яшчэ можна сказаць, што яно як бы бязмоўнае — увогуле нiчога не адказваць. Пiшаш лiст, а на яго рэакцыя нулёвая, як бы нiчога не было. Вось так гэтыя лiсты ходзяць ад аднаго чыноўнiка да другога чыноўнiка”.
Спадар Сяргееня заўважае, што чыноўнiкi не даюць адказу i на шараговыя заяўкi пратэстантаў, што тычацца правядзеньня асобных рэлiгiйных мерапрыемстваў. Калi ж улiчыць, што на гэтыя мэты дзяржаўным прадпрыемствам забаронена здаваць у арэнду свае памяшканьнi, вернiкаў прымушаюць парушаць закон. Адзiным месцам, дзе ладзяцца багаслужбы, застаюцца прыватныя кватэры. Але там праводзiць рэлiгiйную дзейнасьць закон не дазваляе.
Паводле словаў Яўгена Сяргеенi, з аналягiчнымi праблемамi сутыкаюцца цяпер i iншыя рэлiгiйныя суполкi, як, напрыклад, сьведкi Еговы, якiх таксама пазбавiлi магчымасьцi зьбiрацца ў арандаваным памяшканьнi.