Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДЧЫНІЛАСЯ ГРАМАДЗКАЯ БІБЛІЯТЭКА ЛІТАРАТУРЫ ПРА ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

“Пачатак працы бібліятэкі адмыслова прымеркаваны да першага этапу кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, – зазначыў сябар Фонду імя Льва Сапегі Ігар Цішкін, – і таму два разьдзелы ў нашай бібліятэцы прысьвечаныя непасрэдна гэтай тэматыцы: “Мясцовае самакіраваньне” ды “Выбары і выбарчыя тэхналёгіі”.

Стваральнікі бібліятэкі мяркуюць, што самымі актыўнымі чытачамі неўзабаве стануцца тыя прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў ды палітычных партыяў, якія будуць браць удзел у выбарах, а таксама студэнцкая моладзь, бо падобнай літаратуры для аналізу ды вывучэньня ня мае ніводная дзяржаўная віцебская бібліятэка.

Каталёг кніжнага фонду грамадзкай бібліятэкі зьмешчаны ў сусьветным сеціве, а наведаць яе ў віцебскім офісе Фонду імя Льва Сапегі можна цяпер штодня.
XS
SM
MD
LG