Сёньня судзьдзя Сьвятлана Туфан вынесла прысуд яшчэ аднаму з васьмі ўдзельнікаў несанкцыянаванага пікету на Прывакзальнай плошчы ў Віцебску, прымеркаванага да міжнароднага Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсыяў. Сябар АГП Уладзімер Семенчукоў атрымаў судовае папярэджаньне. 30 кастрычніка ён упершыню ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі, якая, нагадаем, скончылася затрыманьнем усіх удзельнікаў-апазыцыянэраў.
Судовы працэс над астатнімі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету 30 кастрычніка перанесены на няпэўны тэрмін.