Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАРЭСПАНДЭНТКУ “ГАЗЭТЫ ДЛЯ ВАС” БЯРОЗАЎСКI РАЙСУД АШТРАФАВАЎ ЗА ДРОБНАЕ ХУЛIГАНСТВА


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

На рынку ў Бярозе Тамара Шчапоткiна рабiла фотаздымкi для ўласнага артыкула, прысьвечанага продажу цыгарэтаў, што ня маюць акцызных марак. Яна сфатаграфавала дзьвюх жанчын, што куплялi на рынку кантрабандны тытунь. Заўважыўшы гэта, жанчыны абвiнавацiлi журналiстку ў парушэньнi заканадаўства аб друку, а пасьля — у абразах.

Высьветлiлася, што асобы, якiя лiчаць cябе пацярпелымi, працуюць памочнiцай раённага пракурора i загадчыцай мясцовай юрыдычнай кансультацыi. Справа дайшла да суду, дзе пацярпелыя паўтарылi высунутыя супраць журналiсткі абвiнавачаньнi. Пра тое, як разгортвалiся падзеi далей, распавядае абаронца Тамары Шчапоткiнай у cудзе Ўладзiмер Малей:

(Малей: ) “Суд выслухаў усё гэта, прыняў да ведама i прадэманстраваў сваю зацiкаўленасьць. У Бярозе пракуратура, юрыдычная кансультацыя ды суд знаходзяцца ў адным будынку. Яны, зразумела, усе знаёмыя. Судзьдзя малады, i прысудзiў адну мiнiмальную базавую велiчыню штрафу”.

Цяпер мiнiмальная базавая велiчыня складае 11 тысяч 100 беларускiх рублёў.

Уладзiмер Малей сьцьвярджае, што гэты вырак суду будзе абскарджаны. Акрамя таго, Тамара Шчапоткiна зьбiраецца накiраваць лiст да генэральнага пракурора i паведамiць пра тое, як адна зь ягоных падначаленых замест кантролю за выкананьнем заканадаўства спрыяе незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасьцi.
XS
SM
MD
LG