Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ КОЖНЫ СУПРАЦОЎНІК ПОШТЫ МУСІЦЬ ПАДПІСАЦЬ НА ПЭРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАНЬНІ НЯ МЕНШ ЯК 400 ЧАЛАВЕК


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Паштальёны апынуліся ў няёмкім становішчы, бо многія жыхары з прычыны беднасьці адмаўляюцца падпісвацца на любыя газэты і часопісы. Супрацоўнікі пошты сьцьвярджаюць, што ў тым выпадку, калі яны ня выканаюць даведзены плян, іх пазбавяць прэміі альбо проста прымусяць пакінуць працу.

Кіраўнікі паштовых аддзяленьняў спасылаююца на загад зьверху. Як паведаміў чыноўнік, які не назваў свайго імя, такое распараджэньне ініцыявалі мясцовыя ўпраўленьні інфармацыі выканкамаў.
XS
SM
MD
LG