Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ ЗНОЎ ПАЧАЛА ВЫКЛІКАЦЬ ЖУРНАЛІСТАЎ У СПРАВЕ ІНТЭРНЭТ-ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Вось што цікавіла старшага лейтэнанта Стасюкевіча:

(Андрэй Мялешка: ) “Ён паказваў мне канкрэтныя матэрыялы, апублікаваныя на сайце “Пагоні”. Але я сказаў яму, што гэтыя матэрыялы даваў у рассылку для розных выданьняў. І таму, магчыма, яны зьявіліся на сайце “Пагоні”. Таксама я паведаміў яму, што калі была папяровая вэрсія “Пагоні”, дык тады я зь ёй супрацоўнічаў”.

У сьпісе, які знаходзіцца ў міліцыі, ёсьць прозьвішчы сямёх журналістаў. Усе разам яны называюцца рэдакцыяй інтэрнэт-газэты “Пагоня”. На сёньняшні дзень тлумачэньні міліцыі давалі пяцёра зь іх.

XS
SM
MD
LG