Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ ВЫЙШАЎ ПЕРШЫ НУМАР МАЛАДЗЁВАЙ ПРАВААБАРОНЧАЙ ГАЗЭТЫ “ПРЫГЛЕДЗЬСЯ”


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Першы нумар газэты “Прыгледзься” накладам 299 асобнікаў маладзёны распаўсюджвалі ў школах і прафэсійна-тэхнічных вучэльнях, што выклікала незадавальненьне пэдагогаў. Напрыклад, у школе №11 і вучэльні №33 у распаўсюднікаў цікавіліся, за якія грошы яны друкуюць газэту, і абяцалі паведаміць пра гэта іхным бацькам.

Дзеці ў выданьні абвінавачваюць настаўнікаў у парушэньні закону і канвэнцыі аб правах дзіцяці. Аўтары выданьня лічаць, што правы дзяцей парушаюцца, калі іх прымушаюць прыбіраць тэрыторыю падчас урокаў, здаваць бацькоўскія грошы на будаўніцтва школаў, пазбаўляюць датацыяў іна харчаваньне, а дзяржава затрымлівае заробкі іхным бацькам.

Вось што адказала рэдактар газэты Вольга Гарошка на пытаньне, для чаго створаная газэта:

(Гарошка: ) “Каб дапамагчы людзям у іхных праблемах. Каб яны зьвярталіся, а мы заўсёды дапаможам”.

З гэтай жа мэтай свораны аргкамітэт аб'яднаньня “Дзіцячая прававая абарона”. Сярод заснавальнікаў маладзёвай праваабарончай арганізацыі больш як дзесяць навучэнцаў. Яны спадзяюцца знайсьці праз газэту новых прыхільнікаў.
XS
SM
MD
LG