Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГРАМАДЗЯНСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ” ЧАКАЮЦЬ РАШЭНЬНЯ ВЯРХОЎНАГА СУДУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Падаткоўцы наагул прапанавалі зьліквідаваць “Грамадзянскія ініцыятывы” на той падставе, што аб’яднаньне ў парушэньне дэкрэту Лукашэнкі №8 нібыта скарыстоўвала атрыманую ад замежных арганізацыяў кампутарную тэхніку для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі. Адпаведная адміністрацыйная справа знаходзіцца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Судзьдзя Караткевіч пастанавіла вярнуцца да вынесенага папярэджаньня толькі пасьля разгляду ў сталіцы адміністрацыйнай справы супраць аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” і ягонага старшыні Віктара Карнеенкі.
XS
SM
MD
LG