Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ВЫРАШЫЛІ ПРАЦЯГВАЦЬ СТРАЙК


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Аднак, нягледзячы на запэўніваньні прадстаўнікоў гарадзкой улады і Аблспажыўсаюзу знайсьці шляхі для ўзаемнага паразуменьня і выканаць патрабаваньні прадпрымальнікаў мясцовага роўню, вароты рынку аказаліся зачыненыя.

Таму некалькі соцень страйкоўцаў рушылі да будынку адміністрацыі Кастрычніцкага раёну. На яго прыступках людзі мелі гутарку з кіраўніком Магілёўскага абласнога камітэту ў справе інвэстыцыяў і прадпрымальніцтва Віктарам Красоўскім і лідэрамі Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў.

Сход вырашыў сабрацца наступным разам 10 верасня, каб даведацца аб выніках “круглага стала” у Менску і вырашыць, ці страйкаваць далей.
XS
SM
MD
LG