Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРЫ АГП ЗНОЎ ЗЛАДЗІЛІ ПІКЕТ НА ПРАХАДНОЙ “ВІЦЯЗЯ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Акцыя праходзіла падчас перазьменкі, таму ў ёй удзельнічалі некалькі соцень супрацоўнікаў вытворчага аб’яднаньня. Апазыцыянэры раздалі больш за 400 ўлётак зь інфармацыяй пра сваю партыю. Паралельна праз мэгафон агучваліся заклікі падтрымаць “аб’яднаных грамадзянаў” падчас выбарчай кампаніі.

Хаця канкрэтныя імёны кандыдатаў з шэрагаў АГП не называліся, работнікі тэлезаводу актыўна адгукнуліся на акцыю. Пасьля падобных пікетаў на віцебскіх прадпрыемствах шэрагі тутэйшай суполкі растуць, і сталыя сябры АГП мяркуюць праводзіць падобныя інфармацыйныя сустрэчы цягам некалькіх найбліжэйшых тыдняў.
XS
SM
MD
LG