Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРЫ БСДГ “НАРОДНАЯ ГРАМАДА” ДЫ ВІЦЕБСКІЯ “ЗУБРЫ” ПАВІНШАВАЛІ ЗЕМЛЯКОЎ З ДНЁМ ВЕДАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Апроч віншаваньняў з Днём ведаў ды пераліку славутых ураджэнцаў Беларусі, якія атрымалі адукацыю ў беларускіх школах, буклеты ўтрымлівалі інфармацыю й пра тое, што беларускія міліцыянты сёньня зарабляюць куды менш за сваіх эўрапейскіх калегаў ды ня маюць ніякае структуры, якая займалася б абаронаю іхных правоў. Падобныя падарункі атрымалі й настаўнікі віцебскіх школаў. Ім таксама прапанавана далучыцца да дэмакратычных сілаў Віцебску.

Сацыял-дэмакраты з “Народнае грамады” павіншавалі віцяблянаў з Днём ведаў больш масава: амаль кожны жыхар гораду знайшоў у сваёй паштовай скрыні ўлётку зь віншаваньнем Мікалая Статкевіча ды інфармацыйным паведамленьнем ад тутэйшае партыйнае суполкі. У рэчышчы падрыхтоўкі да мясцовых выбараў сябры партыі прапануюць землякам дапамогу ў вырашэньні разнастайных сацыяльна-бытавых праблемаў.
XS
SM
MD
LG