Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРЫ АГП РАСПАЧАЛІ СЭРЫЮ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ПЕРАДВЫБАРЧЫХ СУСТРЭЧАЎ З ПРАЦАЎНІКАМІ ВІЦЕБСКІХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сустрэча з працаўнікімі адбывалася на прахадной. У адрозьненьне ад вядомых “Марка” ці “Белвесту”, фабрыка “Чырвоны кастрычнік” ёсьць самай стратнай у Віцебску, які паводле вялікай колькасьці абутковых прадпрыемстваў часам называюць “абутковай сталіцай Беларусі”. Таму, на думку віцебскага кіраўніцтва АГП, менавіта працаўнікі “Чырвонага Кастрычніку” найбольш зацікаўленыя ў тым, каб будучыя мясцовыя выбары прынесьлі зьмены ў сучаснае беларускае жыцьцё.

Падчас сёньняшняе cустрэчы з рабочымі сябры АГП распавядалі пра сваю дзейнасьць ды пра пэрспэктывы вылучэньня кандыдатаў ад АГП у мясцовыя органы ўлады. Падобныя сустрэчы віцебская філія АГП плянуе правесьці на ўсіх віцебскіх прадпрыемствах.
XS
SM
MD
LG