Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ СУД ПРЫЗНАЎ ЗАКОННАЙ КАНФІСКАЦЫЮ КАМПУТАРАЎ ФОНДУ ІМЯ ЛЬВА САПЕГІ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

У сваім адказе на імя Ўладзімера Шанцава намесьнік старшыні Вярхоўнага суду спадар Пташнік называе рашэньні суду Цэнтральнага раёну Магілёва і Магілёўскага абласнога суду цалкам законнымі. Паводле ягонага меркаваньня, фінансавая міліцыя Магілёва падчас прэзыдэнцкіх выбараў справядліва сканфіскавала замежныя кампутары, бо яны выкарыстоўваліся для вырабу агітацыйных матэрыялаў. Як ужо паведамляла Радыё Свабода, міліцыянты сканфіскавалі аргтэхніку, спасылаючыся на вядомы лукашэнкаўскі дэкрэт пра парадак паступленьня гуманітарнай дапамогі.

Кампутары належалі магілёўскай філіі фонду імя Льва Сапегі, чалец якой Уладзімер Шанцаў адначасова кіруе мясцовай арганізацыяй АГП. Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне падначаленых яму магілёўскіх судоў. Спадар Шанцаў не выключае, што ягоная арганізацыя будзе зьвяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі.

Прадстаўнікі АГП, якія рыхтуюцца да выбараў ў мясцовыя саветы, кажуць, што з прычыны адсутнасьці аргтэхнікі яны будуць пазбаўленыя магчымасьці весьці агітацыю.

XS
SM
MD
LG