Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРКАХ РАЙВЫКАНКАМ НЕ ДАЕ ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ ГАЗЭТУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёўская вобласьць

Напэрэдадні сёньняшняга паседжаньня райвыканкаму адміністрацыя Горацкага заводу напояў дала згоду на разьмяшчэньне рэдакцыі на ўласнай тэрыторыі. Аднак потым, спаслаўшыся на тое, што хтосьці патэлефанаваў ім з начальства і забараніў даваць памяшканьні, кіраўнікі прадпрыемства адмовіліся выканаць сваё абяцаньне.

Рэдакцыя горацкай газэты “Дзядзька Несьцер” ужо тройчы спрабавала разьмесьціць рэдакцыю — у прыватным доме, у гатэлі і на аўтавакзале. І кожны раз улады знаходзілі прычыны для адмовы: дом падлягае зносу, не адносіцца да жытловага фонду, каля яго няма друкарні.

Галоўны рэдактар горацкай газэты “Дзядзька Несьцер” Эдуард Брокараў мае намер зьвярнуцца ў суд, бо лічыць, што рэдакцыя вычарпала ўсе магчымасьці для рэгістрацыі выданьня ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
XS
SM
MD
LG