Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА МІНУЛЫЯ ВЫХОДНЫЯ ВІЦЕБШЧЫНА ВЫЙШЛА НА ПЕРШАЕ МЕСЦА ПА КОЛЬКАСЬЦІ ЛЯСНЫХ ПАЖАРАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Асноўнай прычынай пажараў супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў лічаць неасьцярожнае абыходжаньне з агнём, а таксама не выключаюць магчымасьці падпалаў. Таму ўсе матэрыялы пра лясныя пажары абагульняюцца ды перадаюцца ў пракуратуру.

У гэтай надзвычайнай сытуацыі з агнём змагаюцца зьменныя пажарныя брыгады, а таксама 6 адмысловых машынаў, гелікоптэр ды самалёт. Праўда, тэхніка неўзабаве можа быць адкліканая з-за браку паліва, якога засталося пакуль усяго на 2 дні працы.

Выканкамы Докшыцкага ды Лепельскага раёнаў Віцебшчыны ўжо прынялі рашэньні пра забарону наведваньня лясоў мясцовымі жыхарамі. Астатнія яшчэ вагаюцца, бо па цяперашніх часох зьбіраньне ягадў сталася адной з крыніцаў прыбыткаў зьбяднелага беларускага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG