Спадар Хамайда быў затрыманы з плякатам, на якім былі словы “Пір падчас чумы” ды выява карыкатурнага пэрсанажу, у якім супрацоўнік Чыгуначнага райаддзелу міліцыі палкоўнік Марзавін пазнаў Аляксандра Лукашэнку. Праз гадзіну ў пастарунак прывезьлі і спадара Плешчанку, які плякатаў ня меў, але распаўсюджваў ля “Сіняга дому” партыйную літаратуру КХП БНФ.
Пасьля некалькіх гадзінаў утрыманьня ў пастарунку на абодвух апазыцыянэраў былі складзеныя пратаколы за арганізацыю несанкцыяванага пікетаваньня.