Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПАХАВАЛІ АКТОРА БАЛЯСЛАВА СЯЎКО


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Міліцыянты ўвогуле не сьпяшаліся распачынаць сьледзтва, мяркуючы, што чалавек скончыў жыцьцё самагубствам. Актыўныя пошукі зніклага распачаліся толькі праз тыдзень пасьля зьнікненьня і толькі пасьля таго, як на гэтым настаяла сябар гэтак званага нацыянальнага сходу Сьвятлана Акружная – таксама вядомая акторка коласаўскага тэатру.

Міліцыянты разам з вайскоўцамі абшукалі навакольны лес каля пасёлка Барвін Перавоз, дзе знаходзіцца лецішча Баляслава Сяўко, зь якога ён зьнік, пакінуўшы запіску з просьбаю “Нікога не вінаваціць”. Але пошукі гэтыя нічога не далі… Толькі ўчора выпадковыя людзі патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што знойдзенае цела невядомага чалавека. Міліцыянты зноў падтрымалі вэрсію пра самагубства.

Сёньня Віцебск разьвітаўся з акторам Баляславам Сяўко.
XS
SM
MD
LG