Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖУРНАЛІСТЫ ПОЛЬШЧЫ ЗАКЛІКАЮЦЬ МІЖНАРОДНУЮ СУПОЛЬНАСЬЦЬ ВЫСТУПІІЦЬ У АБАРОНУ ЖУРНАЛІСТАЎ “ПАГОНІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Польскія рэгіянальныя выданьні, аб’яднаныя ў Зьвяз лякальных газэтаў, у звароце адзначаюць, што ў часе працэсу даходзіла да сытуацыяў, якія нагадвалі найгоршыя часы камуністычнага тэрору.

"Зьдзек са справядлівасьці, які адбыўся ў Горадні, даказвае, што на апэляцыі няма чаго разьлічваць. Увесь час, пакуль ішоў працэс, мы стараліся быць побач з Маркевічам і Мажэйкам, але ў гэты момант адчуваем нашае бясьсільле. Нам застаецца толькі апэляваць да міжнароднай супольнасьці, каб яна стала на абарону журналістаў, адзінай віной якіх было тое, што яны марылі аб свабодзе", - напісалі рэдактары 38 польскіх газэтаў.
XS
SM
MD
LG