Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУПАЛАЎСКІ МУЗЭЙНЫ КОМПЛЕКС У ЛЯЎКАХ У ЗАНЯПАДЗЕ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паэтычнае сьвята рыхтавалася ды праводзілася “мясцовымі сіламі” – вучнямі ды настаўнікамі тутэйшай школы імя Я.Купалы, самадзейнымі артыстамі з Аршанскага ды іншых блізкіх раёнаў ды музэйнымі супрацоўнікамі. Абласныя ўлады, што прыехалі ў Ляўкі ў якасьці гледачоў, ня выдзелілі да сьвята музэйнаму комплексу ніякіх сродкаў. Таму дах знакамітай купалаўскай дачы, дзе пісьменьнік працаваў летам з 1936 па 1941 гады, так і застаўся неадрэмантаваны. Недагледжаным застаўся й блізкі ўчастак лесу (уся тэрыторыя запаведніка займае 19 гектараў). Свайго ж даходу ляўкоўскі філіял музэю Янкі Купалы амаль ня мае: паводле музэйнае статыстыкі, у 1994 годзе наведнікаў набіралася каля 10 тысячаў, а летась – усяго каля 4 тысяч, у асноўным школьнікі з Воршы ды Віцебску.
XS
SM
MD
LG