Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ВІЦЕБСКІМ КАНДЫТАРСКІМ КАМБІНАЦЕ “ВІЦЬБА” ЗНАЙШЛІ ЁМІСТАСЬЦЬ ЗЬ БЕЛЫМ ПАРАШКОМ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Са словаў намесьніка галоўнага санітарнага лекара Віцебскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Валерыя Паўленкі, знойдзены парашок не зьяўляецца ні хімічнай, ні бактэрыялягічнай зброяй.

Дакладна вызначыць, што гэта за рэчыва, так і не атрымалася: надта малая колькасьць парашку не дазволіла правесьці больш поўныя досьледы. На ўсялякі выпадак ёмістасьць зь невядомым парашком была зьнішчаная.
XS
SM
MD
LG