Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАЗГЛЯД ПАЗОВУ БЕРАСЬЦЕЙСКІХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ ДА КIРАЎНIЦТВА ГАРВЫКАНКАМУ АДКЛАДЗЕНЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Разгляд справы быў сарваны адсутнасьцю намесьнiка старшынi Берасьцейскага гарвыканкаму Мiхаiла Куiша, якi павiнен быў зьявiцца ў суд у якасьцi адказчыка. Назiральнiкi Беларускага Гельсынкскага камiтэту сьцьвярджаюць, што прадстаўнiк мясцовай "вэртыкалi" наўмысна праiгнараваў судовае паседжаньне.

Пазоў Георгiя Руцкага тычыцца адмовы берасьцейскiмi ўладамi ў правядзеньні мiтынгу мясцовых сацыял-дэмакратаў у падтрымку дзеяньняў прафсаюзаў у справе абароны правоў працоўных. Спадар Руцкi лiчыць, што высновы ўладаў, паводле якiх стадыён "Будаўнiк" ня здольны прыняць тры тысячы мiтынгуючых, ня ёсьць слушнымi i гатовы аспрэчыць гэта ў судзе.
XS
SM
MD
LG