Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ЗЬБІРАЮЦЦА ПОДПІСЫ СУПРАЦЬ ПРАЕКТУ НОВАГА ЗАКОНА ПРА ПЭНСІІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Найбольшае абурэньне рабочых выклікала магчымае падвышэньне пэнсійнага веку, а таксама зьніжэньне памеру пэнсіяў у асобных выпадках, якія прадугледжвае новы пэнсійны закон.

Кіраўнік абласнога прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Георгі Разумаў паведаміў, што подпісы пад калектыўнымі лістамі пратэсту будуць зьбіраць і на іншых прадпрыемствах гэтае галіны.

Але пакуль што працаўнікі колішніх гігантаў, такіх як “Мегом” ды “Эвістр”, знаходзяцца ў вымушаным адпачынку ды мусяць вырашаць іншую праблему: як сёньня пры поўнай адсутнасьці заробкаў увогуле дажыць да тае пэнсіі.
XS
SM
MD
LG