Абласная і гарадзкая арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай расцанілі пазбаўленьне слова на мітынгу як фактычную забарону быць арганізатарам першамайскай імпрэзы. Сакратар абкаму ПКБ Уладзімер Сякерка паведаміў, што ў адмысловай пастанове такі крок гарвыканкаму расцэнены як парушэньне існуючага ў Беларусі закону пра сходы, вулічныя шэсьці і мітынгі.
ПКБ не дазволіла сваім чальцам выкарыстоўваць сёньня падчас шэсьця і мітынгу свае партыйныя сьцягі і сымболіку.
Ніякім чынам не выяўлялі сябе і іншыя ініцыятары шэсьця ад партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Калёну ўзначальвалі старшыні аблвыканкаму Аляксандар Якабсон і гарвыканкаму Леанід Барабанаў.
Шараговыя камуністы абмежаваньне гарвыканкаму на публічны выступ сваіх прадстаўнікоў успрынялі досыць нэгатыўна. Гаворыць адзін з найстарэйшых сяброў ПКБ Аляксей Мацкевіч:
(Мацкевіч: ) “Пабойваюцца, таму што праўды цяпер ніхто ня любіць”.
Сацыял-дэмакраты, якія мітынг не замаўлялі, стаялі на пляцы з плякатам: “Расея “інтэгруецца” зь Беларусьсю”. Расея намаляваная была ў выглядзе акулы, якая паглынае невялікую рыбку — Беларусь.