Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“16 ГАДОЎ БОЛЮ” – ПАД ТАКІМ ЛЁЗУНГАМ У БАРАНАВІЧАХ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ ДА ГАДАВІНЫ ЧАРНОБЫЛЮ


Алесь Горбач, Баранавічы

З усіх экалягічных праблемаў, што існуюць сёньня ў Баранавічах, арганізатары пікету вылучылі тры асноўныя: завышаная колькасьць радону ў пітной вадзе, дыяксінавыя выкіды хімічнай вытворчасьці, а таксама электрамагнітнае выпраменьваньне. Аднак, паводле словаў сп. Зуева, улады гэтыя праблемы замоўчваюць, а людзі тым часам адчуваюць іх на сваім здароўі.

Што ж датычыць непасрэдна чарнобыльскіх наступстваў, то гэта хвалюе найперш людзей, якія прыехалі ў Баранавічы з Чарнобыльскай зоны. Старшыня мясцовай філіі фонду “Дзецям Чарнобылю” Натальля Скоблікава кажа, што ў апошнія гады асабліва назіраецца рост захворваньняў шчытападобнай залозы ў дзяцей. Аднак, калі раней чарнобыльскім дзецям у школах выдавалі спэцыяльныя вітаміны, то цяпер гэтага няма. Кваліфікаванае ж аздараўленьне таксама адсутнічае.

Пры ўсім гэтым улады нават гаварыць пра існуючыя праблемы не жадаюць. Пацьверджаньне гэтага – зрыў навукова-практычнай канфэрэнцыі па чарнобыльскай праблематыцы. Нагадаю, арганізатарам канфэрэнцыі адмовілі ў арэндзе залі Дома афіцэраў, спаслаўшыся на тое, што яна будзе занятая. Насамрэч учора малая заля Дома афіцэраў пуставала.
XS
SM
MD
LG