Галоўны інжынэр 56-га будаўнічага ўпраўленьня спадар Голасаў просіць даслаць вынікі абсьледаваньня ў пісьмовым выглядзе ў найбліжэйшы час.
Муляра Паўлоўскага абвінавачваюць у тым, што падчас наведваньня ўпраўленьня ён праяўляе нявытрыманасьць, запальчывасьць, неўраўнаважанасьць. Паводле меркаваньня адміністрацыі, чалавека, які працуе на будоўляў, такія якасьці могуць прывесьці да вытворчай траўмы.
Сам Паўлоўскі зьвязвае накіраваньне ў шпіталь зь ягонай актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю. Яго нядаўна аднавілі на працы праз суд, і ён зноў пачаў патрабаваць выкананьня ўмоваў калектыўных дамоваў. Менавіта зь ягонай ініцыятывы рабочыя напісалі ў Менск ліст, у якім патрабавалі прыцягнуць віцэ-прэм’ера Ўладзімера Дражына да дысцыплінарнай адказнасьці за арганізацыю красавіцкага суботніка.