Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ПАТРАБУЕ ЗЬМЕНШЫЦЬ ВЫДАТКІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКІ ПРАЕКТ


Казімер Яноўскі, Гомель

“Калі падрадчык – швайцарская фірма “Смэлт-Інтаг” – не пагодзіцца на такі варыянт, мы дабудуем дыспансэр самі”, – заявіў Лукашэнка. Эканоміць ён загадаў і на пуцёўках на аздараўленьне.

У Мазыры кіраўнік дзяржавы абяцаў фінансавую падтрымку праграмам Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі. У мазырскі порт, дзе быў Лукашэнка у першай палове дня, мясцовых прадстаўнікоў саюзу прывяла сакратарка мясцовай арганізацыі Камуністычнай Партыі Беларускай, намесьніца старшыні гарвыканкаму спадарыня Абрамава.

Журналістаў незалежных выданняў ні ў Мазыры, ні ў Гомелі да Лукашэнкі не пускалі.
XS
SM
MD
LG