Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦАЎНІКІ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ БАРАНАВІЧАЎ ПАКІДАЮЦЬ ФЭДЭРАЦЫЮ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСКУЮ


Алесь Горбач, Баранавічы

Паводле былой старшыні Баранавіцкага гаркаму Ніны Будакі, такое рашэньне было выкліканае тым, што вярхі згубілі сувязь з шэраговымі сябрамі пярвічак і ператварылі прафсаюз у вэртыкаль, дзе ніякая ініцыятыва зьнізу не вітаецца. Па навучальных установах гораду ідзе збор заяваў на ўступленьне ў новы прафсаюз, які плануецца зарэгістраваць да першага чэрвеня бягучага году. Ніна Будака таксама паведаміла, што кіраўніцтва гарадзкога ўпраўленьня адукацыі падтрымлівае яе ў такіх дзеяньнях, а Берасьцейскі абласны камітэт прафсаюзу працаўнікоў адукацыі і навукі адрэагаваў на рашэньне сваіх баранавіцкіх калегаў крайне нэрвова.
XS
SM
MD
LG